Адказ на нашаніўскі камэнтар «Дзьве зоркі» ідэальнай дыктатуры» быў дадзены апэратыўна, у апошнім выпуску тэлешоў на АНТ. На закіды ў тым, што ў журы спрэс пэўныя асобы, стваральнікі праграмы адгукнуліся запрашэньнем ў раду экспэртаў акторкі Сьвятланы Зелянкоўскай і рэктаркі Ўнівэрсытэут культуры Ядзьвігі Грыгаровіч. У адказ на тое, што ў перадачы няма ані каліва беларускасьці прасьпявалі блёк беларускамоўных «гітоў».

Дзяржаўныя ідэолягі спрабуюць рэалізоўваць стратэгію падмены. Доказам таму быў і канцэрт «За незалежную Беларусь» на 25 Сакавіка, і «бээрсээмаўская» акцыя «Чарнобыльскі шлях – дарога да будучыні» , «трэшавая» рэкляма якой ідзе зараз па ТВ зь пэрыядычнасьцю рэклямы «Супэрлято».

Адзін з арганізатараў першага жалобнага мерапрыемства «Чарнобыльскі шлях’1989» Генадзь Грушавы ў нашай размове колькі дзён таму толькі горка ўсьміхнуўся: «Яны хоць цямяць, які сэнс надаюць гэтым спалучэньням словаў?!».

У «Дзьвюх зорках» тая самая стратэгія падмены: калі па-беларуску, дык канечне нешта ў кшталце «Чаркі на пасашок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?