У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі ў 2012 годзе пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Пятра Ціханоўскага на базе вучэбнага дапаможнага пункта кіравання Генштаба з 2 кастрычніка пачаўся другі этап двухбаковай камандна-штабной ваеннай гульні Узброеных сіл.
Першы этап прайшоў у маі-чэрвені 2012 года.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, на працягу 10 сутак удзельнікі мерапрыемства адпрацуюць пытанні, звязаныя з выпрацоўкай найбольш мэтазгодных спосабаў вядзення баявых дзеянняў на аперацыйных кірунках у ходзе стратэгічнай абарончай аперацыі Узброеных сіл. Выпрацоўка рашэнняў будзе ажыццяўляцца з улікам вопыту апошніх ваенных канфліктаў ва ўмовах рэальнага маштабу часу.

У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных сіл, камандаванняў ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый, упраўленняў аператыўных і аператыўна-тактычных камандаванняў, аператыўныя групы штабоў зон тэрытарыяльнай абароны.

Улічваючы важную навуковую складаючую, да правядзення ваеннай гульні таксама прыцягнутыя прадстаўнікі Навукова-даследчага інстытута Узброеных сіл, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі.

«Мерапрыемства дазволіць яго ўдзельнікам атрымаць практычныя навыкі па планаванні прымянення сіл (сродкаў), з улікам зменных падыходаў да прымянення войскаў, а таксама ацаніць гатоўнасць і здольнасць органаў ваеннага кіравання да прыняцця найбольш мэтазгодных і абгрунтаваных рашэнняў у ходзе рэзкага змянення ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?