Мастак Алесь Пушкін выйшаў на волю з пастарунку ў Смаргоні. Яго сустрэлі 10 чалавек знаёмых і сяброў, з кветкамі і песнямі. Усе 10 сутак арышту Пушкін трымаў галадоўку.

Алесь Пушкін сказаў, што падчас зняволення ён увесь час маляваў. Яму перадалі алоўкі і паперу. Турэмны альбом ён абяцаў паказаць журналістам.

На пачатку верасьня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні (Гарадзенская вобласьць) акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады Расціслава Лапіцкага.

Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў заказаны па нявінна забітым Расціславу Лапіцкім, пасля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной з ціхіх вулачак іх запынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх склалі пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага шэсця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?