На нашым сайце адбылася цікавая дыскусія наконт цаны праезду ў гарадскім транпарце. Большасць чытачоў сайта не вераць у тое, што рэальны сабекошт праезду ў Мінску складае аж 5000 рублёў, як сцвярджаюць ўлады горада. Але было і два цікавыя меркаванні іншага плана. Вось яны.

«Грамадскі транспарт у любой краіне стратны і мае патрэбу ў датацыях. Таму калі ў Вільні праезд каштуе ў пераліку на нашы грошы 5000, гэта не віленскі сабекошт, а менш. Таму і выходзіць, што сабекошт паездкі ў Мінску ўсё ж ніжэйшы, чым у Прыбалтыцы і Польшчы. І ніжэй якраз за кошт ніжэйшага камфорту, таннейшага паліва і меншых заробкаў.

А наконт бясплатнага праезду — лухта ўсё гэта. Лепш бы наадварот зрабілі праезд па 5000, а зэканомленыя бюджэтныя грошы пусцілі на павышэнне заробкаў ці на падатковыя льготы. Проста я, напрыклад, амаль не карыстаюся грамадскім транспартам. Чаму я тады павінен аплочваць чыесьці паездкі сваімі падаткамі? А калі б кошт быў 5000, то і я б задумаўся — а ці не прайсці лепш мне гэтыя два прыпынкі пешшу? Такім чынам, і нагрузка на транспарт стала б крыху меншай.

Віктар

Самы танны паўгадзінны квіток на праезд у Вільні каштуе 2,5 літа, ці 8000 на нашы грошы.

Сярэдні заробак у Летуве «чыстымі» — 1650 літ ці 5 200 000 нашымі рублямі, у Беларусі сярэдні заробак «чыстымі» — 3 500 000.

Таму праезд за 1700 — акурат-такі вельмі танны.

Кейстут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0