Фота з сайта Беларускай рэдакцыі радыё Ватыкана.

Фота з сайта Беларускай рэдакцыі радыё Ватыкана.

Сустрэча адбылася ў часе агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 кастрычніка. Падчас сустрэчы Папа пацікавіўся апошнімі падзеямі ў краіне і даслаў спецыяльнае бласлаўленне для католікаў Беларусі і ўсяго беларускага народа, паведамляе прэс-службаРымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Нядаўняя вестка пра сустрэчы апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці з палітвязнямі дала надзею, што Каталіцкая царква стала пасярэдніцай і гэта можа прывесці да вызвалення вязняў сумлення.

На сайце радыё Ватыкана нядаўна з’явілася наступнае паведамленне:
«На знак павагі да ўніверсальнага маральнага аўтарытэту Святога Айца і гуманітарных намаганняў Святога Пасаду, у рамках двухбаковых дыпламатычных адносін, папскаму прадстаўніку ў Мінску,
арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці, было дазволена наведаць некаторых зняволеных у турмах Беларусі. Гаворка ідзе пра Каваленку, Сырамолатава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зняволеных у месцах пазбаўлення волі, даведаўся пра іхны стан і выслухаў іх. Ён перадаў ім малітвы Святога Айца і каталікоў за іх і іх сем’і».

Як вядома, палітвязні Сяргей Каваленка і анархіст Сырамолатаў выйшлі на свабоду праз пэўны час пасля падпісання прашэнняў аб памілаванні. Менавіта яны ўваходзілі ў спіс наведаных апостальскім нунцыем.

Пасля выхаду на свабоду Каваленкі ўсяго ў турмах Беларусі цяпер застаецца 13 палітзняволеных. Яшчэ значная група людзей маюць умоўныя тэрміны або абмежаваны ў правах пасля зняволення.

Папа Бенедыкт XVI прымаў Аляксандра Лукашэнку ў 2009 годзе ў Ватыкане. Гэта быў першы заходні візіт кіраўніка Беларусі пасля доўгага перыяду ігнаравання яго еўрапейскай супольнасцю за парушэнні правоў чалавека і нормаў прыстойнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0