Ва Ўкраіне Канстытуцыйны суд пачаў разгляд указу Юшчанкі. Напярэдадні СБУ паведаміла, што за апошні год намесьніцы старшыні суду, блізкай да Януковіча, невядомыя падарылі маёмасьці на 12 мільёнаў даляраў.

Разгляд судом канстытуцыйнасьці ўказу прэзыдэнта Ўкраіны аб роспуску Вярхоўная Рады пачаўся ў атмасфэры скандалу. Напярэдадні кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны (аналяг беларускага КДБ) заявіў, што спэцслужбамі было выяўлена: за апошні год блізкі сваяк намесьніцы старшыні суду атрымаў у падарунак нерухомасьць і зямельныя пляцы ў Кіеве ды Ялце на суму каля 12 млн даляраў. Журналісты паведамілі, што гаворка ідзе пра 74-гадовую маці судзьдзі.

Пікантнасьць у тым, што менавіта гэтая судзьдзя выступае дакладчыцай у справе.

Юшчанка даслаў старшыні Канстытуцыйнага суду ліст з просьбай разабрацца ў сытуацыі, аднак паседжаньне пачалося ў звычайным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?