Выйшаў дыск «Budyzm» — альтруістычны праект для ўсіх зацікаўленых у гісторыі і філасофіі будызму. Наклад дыска — аж 10 000 асобнікаў.
На дыску тры фільмы на тэму навукі Буды, малюнкі на тэму вегетарыянства і «зялёных» і — во так — відэа з выступам Зянона Пазняка, знятае «Нашай Нівай».
Апроч таго, валанцёры пераклалі на беларускую мову Дхамападу — збор прамоваў Буды. Варта заўважыць, што
І дыск, і пераклад Дхамапады можна атрымаць абсалютна задарма. Для гэтага варта звярнуцца да стваральніка праекта Сяргея Калеева праз email s.kaleyeu@gmail.com. Таксама матэрыялы можна ўбачыць у адмысловай групе ў фэйсбуку.
Каментары