Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

4 кастрычніка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі прэзентавалі Біблію Францыска Скарыны, выдадзеную ў Празе ў 1517–1519 гадах.

Гэта ўнікальнае выданне — адзіны наяўны ў Германіі асобнік Бібліі Скарыны з Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі горада Гёрліц. Яна складаецца з 11 уключаных у адзін канвалют кніг, якія Скарына выдаў у Празе ў 1517-1519 гг. Сярод іх ёсць такія, якія адсутнічаюць у фондах Нацыянальнай бібліятэкі, напрыклад, кніга «Быццё» з цудоўнай гравюрай на тытульнай старонцы, а таксама Чатыры Кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам першадрукара.

На прэзентацыі прысутнічаў пасол Германіі ў Беларусі Вальфрам Маас, міністр культуры Павел Латушка, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Экспанаванне кніг Скарыны будзе праходзіць у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі з 4 па 13 кастрычніка 2012 г. і ў Нясвіжскім гісторыка-культурным музеі-запаведніку з 15 па 24 кастрычніка 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?