У Цэнтрвыбаркаме Беларусі заяўляюць пра нязначную колькасць скаргаў ад тых, хто прайграў парламенцкія выбары.

«Разгляд скаргаў пацвярджае маё першачарговае ўражанне, што выбарчая кампанія пацягнула нязначную колькасць зваротаў з боку тых, хто прайграў выбары», — заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, якая 5 кастрычніка адказвала на пытанні журналістаў.

Паводле яе слоў, усяго чатыры кандыдаты ў дэпутаты падалі ў Цэнтрвыбаркам скаргі з патрабаваннямі прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі.

Дзве з іх былі накіраваныя ў акруговыя камісіі і ўжо разгледжаныя, яшчэ дзве разгледжаныя сёння на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі. Ніводная з гэтых скаргаў не была задаволена.

Ярмошына адзначыла, што тэрмін падачы скаргаў абмежаваны. «Таму можна сказаць, што, відавочна, былі разгледжаныя апошнія скаргі, якія абвяргаюць вынікі выбараў», — падкрэсліла яна.

Кіраўнік ЦВК таксама адзначыла падобнасць абвінавачанняў, якія вылучалі назіральнікі. «На гэтых выбарах упершыню назіральнікі скардзяцца, што лічбы яўкі былі завышаныя выбарчымі камісіямі. Акрамя таго, можна сказаць і аб адзіным сцэнарыі, па якім падаюцца скаргі», — заявіла Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?