паведамляе BBC.

Вядома больш чым пра 30 выпадкаў захворвання ў шасці штатах. Пяць чалавек памерла.

Спецыялісты Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША выявілі інфекцыю ў адной з запячатаных ампул са стэроідамі. Пасля гэтага кампанія-вытворца адклікала ўсю сваю прадукцыю, якая пастаўляецца ў 23 штаты, і спыніла аперацыі.

Медыкі пакуль не могуць сказаць, колькі чалавек заражана, бо ў грыбковага менінгіту даволі працяглы перыяд інкубацыі.

Менінгіт — запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозгу. Сярод яго сімптомаў — моцны галаўны боль, млоснасць, цяжкасці з маўленнем і парушэнне рухальных функцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?