Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі, навукі і тэхналогій Карэі праводзяць конкурс сумесных навукова-даследчых праектаў на 2013–2015 гады.
Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, конкурс праводзіцца па наступных тэматычных кірунках: матэрыялазнаўства, оптыка, нананавукі, біянавукі, атамная навука.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць у ДКНТ заяўку на ўдзел у сумесным праекце, а таксама камплект заяўных форм для праектаў прыкладнога ці фундаментальнага характару адпаведна.
Парадак падачы і разгляду дакументаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з палажэннем аб навукова-тэхнічных праектах, што выконваюцца ў межах міжнародных дагавораў Беларусі. Пры разглядзе праектаў фундаментальнага характару будзе ўлічвацца іх прыкладная скіраванасць, а таксама наяўнасць пісьмовага пацвярджэння аб магчымым практычным прымяненні вынікаў даследавання.
Дакументы на конкурс прымаюцца да 26 кастрычніка.
Конкурс сумесных навукова-даследчых праектаў праводзіцца ў межах пагаднення паміж урадамі Беларусі і Карэі аб эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве, падпісаным у Сеуле 17 мая 2004 года і ў адпаведнасці з беларуска-карэйскай праграмай сумесных даследаванняў у сферы навукі і тэхналогій.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ