На НТВ выйшла другая частка выкрывальніцкага фільму «Анатомія пратэсту».

Галоўнымі героямі фільма сталі лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і кіраўнік камітэта парламента Грузіі па абароне і бяспекі Гіві Таргамадзэ, які нібыта займаецца актыўнай падтрымкай пратэстаў у Расіі.
У фільме Таргамадзэ называюць «канструктарам каляровых рэвалюцый».
Як вынікае з фільма, Удальцоў і Таргамадзэ вялі перамовы аб узяцці ўлады ў шэрагу расійскіх гарадоў, у прыватнасці, у Калінінградзе і Уладзівастоку.
Як мяркуецца, гаворка нават ішла пра паход на Крэмль. Так, у адным з тэлефонных размоваў чалавек з голасам, падобным на голас Удальцова, кажа суразмоўцу аб плане захопу званіцы Івана Вялікага на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?