Нецэнзурнага надпісу на даху Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў цяпер няма. Пра гэта сведчаць вынікі праверкі, праведзенай у навучальнай установе.

Нагадаем, на мапах сервісу Google maps быў заўважаны надпіс непрыстойнага слова з трох літар.

«Па выніках праверкі выяўлена, што надпіс на даху Акадэміі адсутнічае і здымак з космасу не адпавядае рэальнаму часу» —
паведаміла кіраўніцтва навучальнай установы.

Праверыць, ці насамрэч надпісу няма, удасца пасля абнаўлення мапы Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0