Нацбанк апублікаваў справаздачу аб куплі-продажы валюты за студзень-верасень 2012 года.

Як высветлілася,

за апошні месяц насельніцтва масава скупляла валюту: набыта на $366 мільёнаў больш, чым прададзена.
Агулам жа за студзень-верасень беларусы прадалі $4,996 мільярда, а набылі $5,04 мільярда. Прычым "скупка" пачалася ў чэрвені, раней насельніцтва перадусім здавала валюту.

Юрыдычныя асобы-рэзідэнты набылі на чыстай аснове на $169 мільёнаў, больш чым прадалі. У нерэзідэнтаў паказчык склаў $77 мільёнаў.

Такім чынам,

на рынку агулам было скуплена на $611 мільёнаў больш, чым прададзена.

Між тым абвешчана, што золатавалютныя рэзервы за гэты перыяд паменшалі нязначна, што выклікае па меншай меры здзіўленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0