Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце пагрозы выбуху аўтамабіля на аўтадарозе Заслаўе — Калодзішчы.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама,

раніцай 5 кастычніка 36-гадовай жыхарцы Мінска, дырэктару камерцыйнай фірмы, якая ад’язджала ад дома ў Зялёным Лузе, каб адвезці чатырохгадовага сына да выхавацеляў, паступіў званок ад невядомага аб тым, што яе «БМВ Х-6» замініраваны.

Жанчына пазваніла ў міліцыю і выканана перададзеныя ёй рэкамендацыі: забраць дзіця і адысці ад машыны. Абследаванне пазадарожніка праводзілася на аўтадарозе Заслаўе — Калодзішчы, куды «БМВ» паспеў выехаць да прыезду сапёраў.

Ніякіх выбухованебяспечных прадметаў у машыне не аказалася.
Хто мог так «пажартаваць», жачына не ўяўляе.

Праверку праводзіць РУУС Мінскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?