Адпаведны ліст былы назіральнік за выбарамі на ўчастку № 53 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 85 накіраваў у гэтую дзяржаўную ўстанову. Нагодай для звароту ў Акадэмію навук сталі вынікі галасавання, якія, паводле Паўлоўскага, цалкам ставяць пад сумнеў тэорыю імавернасцяў.

«Я не першы раз назіраю за ходам выбараў на дадзеным участку.

Гэтым разам склад камісіі быў цалкам абноўлены і таму камісія спрабавала выконваць працэдуру падліку галасоў выбаршчыкаў, —
кажа Аляксей Паўлоўскі. — У адрозненні ад іншых выбарчых участкаў на маім участку на даму галасавалі ўсяго некалькі дзесяткаў чалавек. Пры ўскрыцці скрыняў для галасавання падлік бюлетэняў здзяйсняўся з кожнай скрыні паасобку, чаго не было на іншых участках».

Калі ж скрыня з датэрміновага галасавання была ўскрыта, то адтуль дасталі 880 бюлетэняў, 560 бюлетэняў дасталі з скрыні асноўнага дня галасавання.

«Натуральна, што 880 чалавек, альбо 60% выбаршчыкаў участка, прагаласаваць датэрмінова не маглі. Гэта было бачна па тым, як стосамі вывальваліся з скрыні бюлетэні. Калі ж пачалі весці падлік галасоў, то аказалася, што

пры датэрміновым галасаванні за праўладнага кандыдата пракурора Эдуарда Сянкевіча прагаласавала 680 чалавек, 60 — за бліжэйшага канкурэнта спн. Кузьміну, а астатнія 140 галасоў размеркаваліся паміж іншымі кандыдатамі і «супраць усіх, —
прыводзіць свае падлікі Аляксей Паўлоўскі. —
Калі ж падлічылі бюлетэні ў скрыні з асноўнага дня галасавання, то за Эдуарда Сянкевіча было 180 галасоў, а за Кузьміну — 150.
У першай скрыні суадносіны галасоў за Кузьміну і Сянкевіча склалі 1:10, а ў другой — амаль 1:1».

Вось тут, па словах назіральніка, і ўзнікае казус тэорыі верагоднасці: як такое можа быць?

«Бо агульны настрой выбаршчыкаў, укінуўшых бюлетэнь у скрыню, звычайна сіметрычна адлюстроўваецца ў розных скрынях», — тлумачыць свае сумневы назіральнік. Каб атрымаць адказ на гэтае матэматычнае пытанне, Аляксей Паўлоўскі і звярнуўся да лепшых навукоўцаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?