Міністэрства адукацыі прапанавала ўвесці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з кастрычніка абавязковыя для кожнага навучэнца факультатыўныя заняткі «Гадзіна здароўя і спорту». Такім чынам у галоўным адукацыйным ведамстве збіраюцца кампенсаваць дэфіцыт рухальнай актыўнасці, характэрны для абсалютнай большасці школьнікаў.

Вучэбная гадзіна, якая будзе выдзяляцца для правядзення гэтых заняткаў, па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя не будзе ўлічвацца пры вызначэнні максімальна дапушчальнай вучэбнай нагрузкі за тыдзень на аднаго навучэнца
. Дадатковая гадзіна фізкультуры з’явіцца ў школе дзякуючы вучэбным гадзінам, якія адводзяцца ў тыпавым вучэбным плане на правядзенне факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў. У Міністэрстве адукацыі тлумачаць, што
правядзенне факультатыву па фізкультуры можа быць арганізавана як у першай, так і ў другой палове дня, або ў шосты школьны дзень.
Дапускаецца таксама ўключэнне факультатыву па здароўі і спорту ў расклад вучэбных заняткаў. «Для наведвання дзіцём гэтага факультатыву заява ад законных прадстаўнікоў навучэнца не патрабуецца», — падкрэсліваюць у міністэрстве. «Спартыўны» факультатыў будзе, як правіла, праводзіцца на свежым паветры, прычым у гульнявой форме.
У І-ІV класах акцэнт будзе зроблены пераважна на рухавыя гульні, рытміку, танец і аэробіку. У V- ХІ класах — на гульнявыя віды спорту (футбол, баскетбол, гандбол, хакей), плаванне, аэробіку і танец.
Пры фарміраванні груп будуць улічвацца ўзроставыя асаблівасці, інтарэсы навучэнцаў, а таксама стан іх здароўя. Актыўнасць навучэнцаў на такіх занятках не будзе ацэньвацца педагогам адзнакамі ў балах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?