Некалькі соцень населеных пунктаў краіны абясточаныя.
Як паведамілі ў МНС, моцныя парывы ветру пашкодзілі каля 300 квадратных метраў бляшанага даху Сафійскага сабора.
Электрычнасць была адключана ў некалькіх сотнях населеных пунктаў, у асноўным у Віцебскай вобласці, на якую прыпаў асноўны ўдар стыхіі.
Таксама абясточаныя некалькі населеных пунктаў у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Мінулай ноччу папаўночна-заходняй палове Беларусі парывы ветру дасягалі 15–22 метраў за секунду, а ў асобных раёнах Віцебскай вобласці — 24–28 метраў за секунду.
Зараз аварыйныя службы вядуць аднаўленчыя работы на электрасетках.
Зараз цыклон сыходзіць, аднак па поўначы краіны парывы ветру ўсё яшчэ могуць дасягаць 23–25 метраў за секунду.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары