Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што лічыць справядлівым прысуд, вынесены удзельніцам гурту Pussy Riot, якія ўчынілі ў храме Хрыста Збаўцыпанк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані».
«Насамрэч правільна, што іх арыштавалі, і правільна зрабілі, што суд у нас такое рашэнне прыняў.
Бо нельга падрываць асновы маралі, разбураць краіну. Мы з чым застанемся тады?» — сказаў Пуцін у інтэрв’ю праграме НТВ «Цэнтральнае тэлебачанне».
Трое удзельніц
«Першая мая рэакцыя была такая, што выбачыўся за іх перад вернікамі, меркаваў, што на гэтым скончыцца», — сказаў Пуцін, дадаўшы, што справу «сталі раскручваць».
«І дакацілася да суда, а суд заляпіў ім двушачку. Я тут не пры чым. Яны гэтага хацелі, яны гэта атрымалі», — сказаў прэзідэнт Расіі. Паводле яго слоў, хуліганскай акцыі паспрабавалі надаць палітычнае значэнне.