Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі наведвалі летам гэтага года Венесуэлу.

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі наведвалі летам гэтага года Венесуэлу.

«Я часта раніцай з малым, калі ён у школу ідзе, размаўляю. Ён раўнівы. Сядзе на калені і пытаецца: «Я ж у цябе адзін сын?». Кажу: «Як жа адзін, а Дзіма, Віця?» Ён у адказ: «Што ты мне пра іх расказваеш, яны ўжо дарослыя. Так, яны сыны, але ў іх ужо свае дзеці». Гэта ён мне часта кажа з рэўнасці. Хаця ў іх добрыя адносіны», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі «Мір».

Адказваючы на ​​пытанне, ці падабаецца Мікалаю быць побач з бацькам на людзях перад тэлекамерамі,
Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Яго цікавіць не камера, а сам працэс, у якім я ўдзельнічаю.
І толькі такія дзелавыя мерапрыемствы, не пратакольныя, не нарады. Ён сталее і яго цікавіць нешта жывое».

Лукашэнка расказаў і пра некаторыя нюансы школьнага жыцця свайго сына: «У школе абмежаванні вялікія, што тут казаць, і калі яго заганяюць у нейкія рамкі ад дзяцей (так рэдка бывае, я гэта вельмі негатыўна ўспрымаю, але бывае з-за нейкіх захадаў бяспекі ды іншага), у яго перажыванні страшныя.

Ён прыходзіць і мяне пачынае мучыць. Ну чаму вось так робяць са мной, я ж, як усе. Дарагога варта, што ён гэта разумее».

«Характар, вядома, як у бацькі калісьці быў, не падарунак.

Але, думаю, што з яго добры чалавек вырасце», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Закрануў Лукашэнка ў інтэрв’ю кампаніі «Мір» і ўзаемаадносіны з ЕС.

Ён абвінаваціў Еўропу ў двайных стандартах. Маўляў, рэжым у Беларусі менш жорсткі, чым у Расіі. Але Маскву чапляць баяцца, а ад Беларусі патрабуюць немавед чаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?