Паводле стану на раніцу панядзелка (10.20) пад адкрытым лістом у абарону звольненага выкладчыка Гродзенскага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча на сайце «Нашай Нівы» падпісаліся 325 чалавек.

Свае подпісы паставілі калегі-гісторыкі, журналісты, былыя і сённяшнія студэнты Андрэя, грамадскія дзеячы, а таксама звычайныя чытачы «Нашай Нівы» ці кнігаў сп. Чарнякевіча.

Гэта жыхары Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Чэхіі, Украіны, ЗША, Канады, Паўднёвай Афрыкі, Нямеччыны, Брытаніі ды інш.

Тым часам людзі працягваюць дасылаць подпісы.

Фармальна Андрэй Чарнякевіч быў звольнены за парушэнні працоўнай дысцыпліны, але рэальна за кнігу «Гродназнаўства» з яе несавецкай трактоўкай гісторыі горада.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?