Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі вызначыўся з футбалістамі, выкліканымі на адборачныя матчы чэмпіянату свету — 2014 года супраць зборных Іспаніі [12 кастрычніка] і Грузіі [16 кастрычніка].
У зборную краіны выкліканы 22 футбалісты:
галкіперы — Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»), Аляксандр Гутар (БАТЭ), Антон Амельчанка («Церак»);
абаронцы — Максім Бардачоў, Ягор Філіпенка, Дзяніс Палякоў, Аляксандр Паўлаў (усе — БАТЭ), Дзмітрый Верхаўцоў («Крылы Саветаў»), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Павел Пласконны («Дынама» Мінск), Ігар Шытаў («Мардовія»);
паўабаронцы — Сяргей Балановіч («Шахцёр»), Аляксандр Глеб, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько (усе — БАТЭ), Станіслаў Драгун, Віталь Трубіла (абодва — «Дынама» Мінск), Сяргей Кісляк («Краснадар»), Ян Цігараў («Лакаматыў»), Ілля Алексіевіч («Гомель»), Андрэй Чухлей («Урал» Екацярынбург),
форвард — Віталь Радзівонаў (БАТЭ).
Нагадаем, што ў пятніцу, 5 кастрычніка, назваў склад зборнай Іспаніі на матч з беларусамі Вісэнтэ дэль Боске.
Каментары