Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў напярэдадні матчаў з Іспаніяй і Грузіяй пракаментаваў сваё рашэнне не запрашаць у лагер зборнай галкіпера БАТЭ Андрэя Гарбунова, а таксама рашэнне выклікаць ўсяго аднаго форварда [Радзівонава].

— Я выклікаў тых гульцоў, каго лічу наймацнейшымі на дадзены момант у краіне. Ігнараваў толькі тых, хто не можа прыехаць з прычыны траўмы.

— Чаму няма ў складзе Гарбунова?

— Разумееце, калі выклікаць Гарбунова, яго трэба ставіць. Для мяне нумар адзін зараз Верамко. Так мы яго толькі выклічам і будзем тузаць хлопца.

Мы спрабавалі выклікаць Калачова замест Ковеля. Але ў Цімафея траўма. Пакуль ён нам не памочнік.

Хутчэй за ўсё, нікога не будзем выклікаць замест Леаніда.

Пра Алексіевіча я ўжо казаў. Ён адзін з нямногіх, хто не проста бегае па полі, а гуляе, думае і не баіцца мяча. Што тычыцца Чухлея, то я бачыў яго дзве гульні, зараз ён выглядае добра. Думаю, гэты хлопец будзе працягваць прагрэсаваць, такімі людзьмі раскідвацца не трэба, — сказаў Кандрацьеў на прэс-канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?