Ямайскі лёгкаатлет, шасціразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт заявіў, што мае намер абараніць свае алімпійскія дасягненні ў бегу на 100 і 200 метраў на наступнай Алімпіядзе ў 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра.
Пасля лонданскай Алімпіяды Болт паведамляў, што хоча выступіць у новых дысцыплінах, у прыватнасці паспрабаваць сябе ў скачках у даўжыню.