Гэтым ўік‑эндам адбыліся матчы першага туру чэмпіянату Беларусі па футболе .

У цэнтральным матчы туру ў Кунцаўшчыне сышліся «Дарыда» з салігорскім «Шахцёрам». Як і прагназавалася, упартай барацьбы не атрымалася. «Гарнякі» на працягу ўсяго матчу валодалі ініцыятывай і, як вынік, забілі тры безадказныя галы. «Шахцёр» стаў адзінай камандай, якая ў першым туры атрымала буйную перамогу, і, такім чынам, узначаліў турнірную табліцу.

«Нафтан» толькі на апошняй хвіліне змог пазьбегнуць разгрому, забіўшы гол прэстыжу у брамы «Гомелю» — 1:3. Перамогу гамельчукам забясьпечыў ударны тандэм нападнікаў Васілюк — Стрыпейкіс. Першы забіў два галы, а другі — адзін. «Нёман» таксама размачыў лік у матчы з БАТЭ ўжо ў даданы час — 1:2. У БАТЭ двойчы забіў Генадзь Блізьнюк.

Актыўнасьць жодзінца Андрэя Шаракова дапамагла «Тарпэда» выраўняць лік у матчы зь менскім «Дынама» — 2:2. Шаракоў забіў за хвіліну да фінальнага сьвістка.

У супрацьстаяньні двух навічкоў эліты лепшым аказаліся «Смургоні», яны зь лікам 2:1 перамаглі «Менск».

У іншых матчах туру зафіксаваныя наступныя вынікі: «Віцебск» — «Дняпро» 0:2, «Дынама» (Берасьце) — МТЗ‑РІПА 0:1.

Пасьля першага туру лідзіруюць «Шахцёр», «Гомель», БАТЭ, МТЗ‑РІПА, «Дняпро» і «Смургоні». Ва ўсіх па тры пункты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?