Цытаты са Святога Пісання і выказванні святых, а таксама даты праваслаўных святаў цяпер можна атрымаць у SMS-паведамленні.
Ініцыятарам акцыі з’яўляецца клірык храма Андрэя Першазваннага ў Мінску Георгій Бароўка. Мітрапаліт Філарэт падтрымаў і блаславіў ініцыятыву. Як паведамляе агенцтва навінаў Белтэлерадыёкампаніі, паслугай можна будзе карыстацца з 8 кастрычніка. Паведамленне будзе змяшчаць 180 сімвалаў.
Падпіска на месяц будзе каштаваць 9900 бел. руб. Атрыманыя сродкі пойдуць на будаўніцтва духоўна-асветніцкага цэнтра пры храме.