Журналіст з больш чым 30-гадовым стажам, медыйны аналітык, блогер і выкладчык універсітэта Аляксандр Класкоўскі ладзіць майстар-клас.

Ці ёсць розніца між аналітыкай і публіцыстыкай? Чым журналіст-аналітык адрозніваецца ад аўтара прапагандысцкіх артыкулаў? Як сабраць дасье па тэме, сфармаваць кола экспертаў?
Як пераканаўча падаваць такую надзённую для Беларусі праваабарончую тэматыку? Як пры грунтоўным аналізе праблемы пісаць цікава ды коратка? Якія асаблівасці працы аналітыка ў электронных, сеціўных медыях? Як пры вастрыні падачы тэмаў датрымліваць заканадаўства аб СМІ і абыходзіць рыфы ў плане прафесійнай этыкі?

Без пакручастай навукападобнасці даць адказы на гэтыя ды іншыя пытанні гатовы вядоўца майстар-класа Аляксандр Класкоўскі.

Курс стартуе 12 кастрычніка 2012 ў Мінску.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: [email protected] (з пазнакай «Майстар-клас Класкоўскага») да 11 кастрычніка. Падрабязнасці тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0