Раніцай 8 кастрычніка o храм, размешчаны на тэрыторыі пасёлка Зарэчча каля Міаса (Чалябінская вобласць), на вялізнай хуткасці ўрэзаўся аўтамабіль ВАЗ-2114. Машына спачатку вылецела на агароджу, якая сыграла для легкавушкі ролю трампліна, з-за чаго аўто падскочыла ўверх, урэзалася ў драўляную сцяну з боку алтара і павісла ў праёме на трохметровай вышыні.

Па словах мясцовых жыхароў, у «ВАЗе» былі двое вайскоўцаў, яны «былі відавочна нецвярозыя». З цяжкімі траўмамі абодва шпіталізаваныя.

У момант аварыі ў храме ішла ранішняя служба. Протаіярэй Юры, як служыў, за пару хвілін да здарэння адышоў ад звычайнага месца ля алтара, што выратавала яму жыццё. Ніхто з вернікаў не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?