У Беларусі на Радуніцу 17 красавіка могілкі і месцы пахаванняў наведалі больш за 1,6 мільёна чалавек. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Даныя за іншыя выхадныя дні — 15 і 16 красавіка, — калі таксама назіралася масавае наведванне грамадзянамі могілак, пакуль адсутнічаюць.

Паводле даных ГУУС Мінгарвыканкама, 17 красавіка з 8 да 20 гадзін на 19 могілках у сталіцы і яе наваколлі пабывалі каля 50 тысяч чалавек. Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?