20 верасня каля 19.45 у Віцебску на вуліцы Цітова (прыпынак грамадскага транспарту «19-я Гарадоцкая») збілі маму з дачкой. Жанчына з таго часу знаходзіцца без прытомнасці, у 6-гадовай дзяўчынкі — пералом ключыцы.

Па словах сваячкі сям’і, Хрысціны, маці з дачкой пераходзіла дарогу на пешаходным пераходзе. Яны амаль перайшлі, як іх збіў «бус».

Хрысціна сказала, што крымінальную справу пакуль не завялі. З боку кіроўцы з’явіўся сведка, які заявіў, што маці з дачкой перабягалі дарогу ў недазволеным месцы. Сваякі пацярпелых заяўляюць, што гэта не так. І шукаюць яшчэ сведкаў трагедыі.

Калі вы нешта ведаеце пра дадзенае здарэнне, сваякі просяць звязацца па нумары 029-790-42-15 (Хрысціна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?