Беларусь плануе ствараць уласную вытворчасць касмічных спадарожнікаў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 9 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі (Раскосмас) Анатолем Шылавым.

«Мы не будзем абмяжоўвацца толькі адным апаратам, як і дамаўляліся раней, разгледзім пытанні, каб у Беларусі вырабляць спадарожнікі»,
— цытуе Мясніковіча дзяржаўнае агенцтва БелТА. Такім чынам, Беларусь плануе не толькі працаваць надалей на касмічных апаратах, але і вырабляць адпаведную прадукцыю. «Гэта ў інтарэсах нашых дзяржаў і трэціх краін», — лічыць прэм’ер-міністр.
Гэта адно з пытанняў, якое абмеркавана сёння на сустрэчы. Акрамя таго, звяртаючыся да прадстаўніка Раскосмаса, прэм’ер-міністр Беларусі абазначыў актуальнасць і двух іншых пытанняў.
Адно з іх — праца сумеснай касмічнай групоўкі апаратаў Беларусі і Расіі. Яе плануецца ажыццяўляць таксама, як і «задумвалася на ідэалогіі Беларускага касмічнага апарата ў пары з расійскім «Канопусам». Чакаецца, што ўжо ў канцы кастрычніка гэтага года бакі змогуць паўнацэнна працаваць у космасе з удзелам беларускага ЦКП.

Касмічны апарат — гэта не толькі навукова-тэхнічны прагрэс, але і камерцыя, адзначыў Мясніковіч. У гэтай сувязі Беларусь імкнецца да камерцыялізацыі праекта. «Неабходна абмеркаваць пытанні, каб прадукцыю з Беларускага касмічнага апарата з групоўкай выгадна прадаваць, каб гэты праект быў акупным», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?