Забудоўшчыкі гомельскага жыллёва-будаўнічага кааператыва № 272 у другі раз звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі. Упершыню на такі крок яны пайшлі ў жніўні гэтага года.

Дом мусілі здаць яшчэ ў снежні 2011 года. Але тэрмін здачы быў сарваны з-за недастатковага фінансавання, ў маі будаўніцтва было замарожанае.

Удзельнікі будаўнічага кааператыва яшчэ ў часе першага звароту заявілі, што ім навязваецца дадатковае пагадненне, згодна з якім тэрміны здачы дома пераносяцца, а кошт аднаго квадратнага метра збудаванага жылля павялічваецца ўдвая.

4 кастрычніка гэтага года прайшоў чарговы сход дольшчыкаў, на якім прысутнічалі чыноўнікі з аблвыканкама, гарадской адміністрацыі, будаўнічых арганізацый і пракуратуры. З другога па ліку відэазвароту гомельскіх забудоўшчыкаў вынікае, што сітуацыя з іх кааператывам не змянілася. У часе зачытвання звароту да Лукашэнкі чыноўнікі пакінулі залу.

Жнівеньскі зварот

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?