У апошнім нумары «Советской Белоруссии» калумніст газеты і ідэолаг беларускіх русафілаў Усевалад Шымаў разважае над праблемай адмены зімовага часу ў Беларусі. Ён піша пра сумненні і спрэчкі, якія не сціхаюць і праз год пасля таго, як Беларусь і Расія адмовіліся ад штогадовага пераходу на «зімовы» час.

Далей Шымаў прыходзіць да высновы, што «пытанне часу — гэта не пытанне эканамічнай мэтазгоднасці або здароўя людзей», а «пытанне палітыкі». І прапануе прыгадаць уласную гісторыю краіны. Маўляў, зусім нядаўна Беларусь жыла па маскоўскім часе, потым атрымала незалежнасць, а разам з ёй і «свой» час.

Прыгадвае Шымаў і Закарпацкую вобласць Украіны, дзе нібыта на побытавым узроўні аддаецца перавага не кіеўскаму часу, а цэнтральнаеўрапейскаму. Што, на думку Шымава, не дзіўна, бо гэтая частка Украіны ў свой час была цесна звязаная з цэнтральнаеўрапейскімі краінамі.

Напрыканцы артыкула Шымаў прыходзіць да наступнай высновы. «Зыходзячы са сказанага вышэй, у кансалідаванай адмене Беларуссю і Расіяй «зімовага» часу таксама можна ўбачыць палітыка-ідэалагічную подбіўку.

Новы падлік часу як быццам пракладвае нябачную мяжу паміж Еўразійскім саюзам, што нараджаецца, і саюзам Еўрапейскім, пазначае дзве геапалітычныя прасторы, якія блізкія між сабой, але ўсё ж жывуць у розным рытме».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?