Беларускі рэжысёр Руслан Фядотаў выйграў конкурс на найлепшы кліп для сусветнавядомага ісландскага гурту Sigur Ros. Пераможца абіраўся шляхам галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў.

Агулам на конкурс было даслана каля адной тысячы прац з усіх куткоў планеты. Як гаворыцца на сайце групы,

кліп беларусаў атрымаўся глыбока атмасферным і бездакорным.

Музыкі нагадваюць, што пяць год быў абвешчаны аналагічны конкурс на найлепшы кліп па слядах ісландскага туру Sigur Ros «Heima». Тады свае працы даслалі толькі 57 каманд.

Разам з тым, музыкі пакінулі за сабой права назваць найлепшы кліп паводле свайго густу. Ён будзе абраны падчас Лонданскага кінафестываля, а імёны аўтараў апублікуюць на сайце гурта 15 кастрычніка. Пераможца атрымае ад музыкаў прэмію — 5 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?