Свет3535

Радыкальныя перамены ва ўкраінскай апазіцыі: Клічко выйшаў у фаварыты выбарчай гонкі

Праз два тыдні, 28 кастрычніка, ва Украіне адбудуцца парламенцкія выбары. Выбары ў суседзяў, нагадаем, адбываюцца паводле змяшанай сістэмы: палову дэпутатаў абіраюць па акругах (як у Беларусі), другую палову — па спісах партыяў, якія атрымалі больш за 5% галасоў.

Апошнія рэйтынгі фіксуюць, што па спісах у Вярхоўную Раду трапляюць пяць партыяў.

Так, паводле вынікаў апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі і фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы», уладная Партыя рэгіёнаў мае амаль 31% падтрымкі і ёсць лідарам электаральных сімпатыяў. А вось

сярод выбарцаў апазіцыі за час кампаніі адбыліся сур’ёзныя змены.
Галоўная апазіцыйная сіла, Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына», страчвае падтрымку.
У асноўным нявызначаны электарат перайшоў да партыі «Удар» баксёра Віталя Клічко, якога сацыёлагаі ставяць на другім месцы з 21,5%. Трапляе ў Вярхоўную Раду і нацыяналістычная партыя «Свабода», якая мае 6,7%.

Амаль страціла шанцы на праходжанне ў Раду Наталля Каралеўская і яе партыя «Украіна — наперад!». Маштабная рэкламная кампанія мела толькі адваротны эфект; за месяц партыя страціла амаль палову прыхільнікаў.

І хоць шмат выбарцаў поўдня ды ўсходу, якія раней падтрымлівалі Партыю рэгіёнаў, не задаволеныя ўладай, мала хто з іх збіраецца галасаваць за апазіцыйныя сілы кшталту «Удару», «Бацькаўшчыны» ці «Свабоды»: бальшыня альбо не пойдзе на выбары, альбо будзе галасаваць за камуністаў, якія маюць рэкордныя 13,3%.
Камуністы правялі вельмі пісьменную і дарагую рэкламную кампанію, арыентаваную на настальгію насельніцтва па савецкай рэчаіснасці, якая для часткі выбаршчыкаў, відавочна, больш прывабная, чым «дзікі капіталізм» Партыі рэгіёнаў. Фактычна, камуністы вядуць агітацыю як апазіцыйная партыя, хоць уваходзяць ва ўладную кааліцыю, падтрымліваюць усе найважнейшыя для ўлады рашэнні.

Таксама без шанцаў на месца ў Радзе па спісе і «Наша Украіна» колішняга прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Фактычна, «Наша Украіна» на гэтых выбарах ёсць тэхнічным праектам, які падтрымліваецца ўладай з мэтай адарваць некалькі адсоткаў апазіцыйных галасоў.

Выбары ў акругах

Па спісах апазіцыйныя партыі («Удар», «Бацькаўшчына» і «Свабода») атрымліваюць больш, чым улада: разам апазіцыйныя сілы, якія праходзяць пяціадсоткавы бар’ер, маюць 48% супраць 44% у Партыі рэгіёнаў ды камуністаў. Але па акругах сітуацыя для апазіцыі нашмат горшая.
Прычынаў таму шмат.

На старце «Бацькаўшчыне» і «Свабодзе» ўдалося дамовіцца пра ўзгадненне кандыдатаў.
Так, з 225 акругаў па 35 ідуць кандыдаты ад «Свабоды», па астатніх — ад «Бацькаўшчыны». Але рост «Удару», які выставіў сваіх кандыдатаў па ўсіх акругах, фактычна знішчае сэнс ідэі адзінага кандыдата, бо разам «Бацькаўшчына» і «Свабода» маюць не нашмат больш (26,5%), чым «Удар» Клічко (21,5%).
Цяпер «Бацькаўшчына» і «Удар» спрабуюць дамовіцца паміж сабой, каб зняць кандыдатуры на карысць больш рэйтынгавага кандыдата, але тэхнічна гэта вельмі складана рэалізаваць, замінаюць амбіцыі з абодвух бакоў.

Апрача таго, большасць вядомых апазіцыйных палітыкаў не захацела рызыкаваць і вырашыла пайсці па спісах партыяў, а не па акругах. Варта сказаць, што закон не дазваляе балатавацца адначасова па спісе і па акрузе, таму кожны мусіў выбраць.

У той жа час улады выкарысталі праблемы ў апазіцыйным лагеры на сваю карысць.

Там, дзе падтрымка Партыі рэгіёнаў у грамадстве нізкая, фактычнымі кандыдатамі ад улады сталі «самавылучэнцы», якія актыўна раздаюць прадуктовыя наборы, грошы, праводзяць сацыяльныя мерапрыемствы
. Так, з 13 акругаў у Кіеве толькі ў дзвюх фактычнымі кандыдаты ад улады ёсць прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў — збольшага ўлада ставіць на «незалежных».

Усё гэта дае падставы лічыць, што

апазіцыя хутчэй за ўсё ў выніку прайграе мажарытарную частку выбараў.
З 225 акругаў яна рэальна можа разлічваць максімум на 70–80. З іх 10–15 атрымае «Свабода», астатнія амаль пароўну падзеляць «Удар» і «Бацькаўшчына».

Фактычна, барацьба ідзе за тое, ці будзе ў Партыі рэгіёнаў і ў камуністаў канстытуцыйная большасць — 300 мандатаў.

Канстытуцыйная большасць адкрывае для ўладаў магчымасць правесці змены ў Канстытуцыю, знішчыць усенародныя выбары прэзідэнта і перанесці іх у парламент.

З іншага боку, калі ўлада гэтага зрабіць усё-такі не здолее, то вельмі высокія шанцы на тое, што Януковіч прайграе выбары 2015 года адзінаму кандыдату ад апазіцыі.

Кожныя выбары ва Украіне — гэта цывілізацыйны выбар: паміж Усходам і Захадам, Еўропай і Еўразіяй, мовай і языком.

Як скончыцца чарговы этап гэтага двубою, стане вядома неўзабаве.

Для даведкі: на апошніх выбарах 2007 года Партыя рэгіёнаў мела 34,37%, «Бацькаўшчына» — 30,71%, 14,15% было ў «Нашай Украіны — Народнай Самаабароны», 5,39% — у камуністаў, 3,96% — у Блока Літвіна. Сацыялісты атрымалі 2,86%, прагрэсіўныя сацыялісты — 1,32%, «Свабода» — 0,76%. Астатнія мелі менш за 0,5% галасоў.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10009

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць