Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела культурна-масавай работы УП «Гарадскія паркі Мінскзеленбуда» Вольга Ніжывінская.

Рашэнне аб закрыцці традыцыйна прымаецца ў кастрычніку, гледзячы на ўмовы надвор’я. Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне ў дождж і пры нізкай тэмпературы забараняецца ў мэтах бяспекі.

Атракцыёны закансервуюць да сярэдзіны красавіка, але калі будзе трымацца добрае надвор’е, два атракцыёны — «Вальс» і «Аўтадром» — яшчэ парадуюць наведвальнікаў Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?