Гісторыя

«Гродназнаўства» можна спампаваць тут!

«Гродназнаўства» можна спампаваць тут!

Шыкоўнае і грунтоўнае, ілюстраванае і наватарскае па форме падачы матэрыялу выданне сёлета было хітом беларускамоўных продажаў у Гродне.

Пасля «Гродназнаўства» трапіла пад забарону. Бо гісторыя Гродна ў кнізе напісаная да 1991 года. Бо паўстанне грамадзянскай супольнасці апісана падрабязна. Бо на вокладцы — «Пагоня». Пасля былі рэпрэсіі супраць яе аўтараў.

Кніга знятая з продажу, але прачытаць яе можа цяпер кожны на нашым сайце.

«Гродназнаўства» можна спампаваць тут.

NN.by

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Юлій Каралёў напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 19:14
Мае шчырыя спачуванні сп. Чарнякевічу ды іншым ахвярам палявання на ведзьмаў, але дазволю сабе маленькі камент - сам факт пераследвання аўтараў кнігі ня робіць яе аўтаматычна шэдэўрам. Напраклад, у частцы, што датычыцца першых дзён ВАВ, колькасць памылак, недакладнасцяў і літаральна казачных пасажаў проста жудасная. Вядома, гэта далёка не цэнтральны момант у кнізе, і аўтары не могуць быть добра дасведчанымі ва усіх пытаньнях гісторыі Горадні, але цікава, што думаюць адмыслоўцы па іншых гістарычных перыядах? Можа і там жа аналагічная "лірыка"?
між іншым напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 19:27
Каралёў Вы тыповы балабол! Калі там так "жудасна", дык пазначце, прахвесар, што там такое жудаснае, што вы ўгледзілі адным вокам і менавіта ў тым месцы, за якое і звольнілі сп. Чарнякевіча, якому вы выказалі свае крывадушныя спачуваньні? НН, дзякую за магчымасьць набыць кнігу, якую немагчыма цяпер набыць іншым шляхам і якую ўжо пачалі - з самымі "добрымі намерамі" і з зайздосным імпэтам - рэцэнзаваць тут розныя каралёвы.
Юлій Каралёў напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 21:16
Між іншаму. Кнігу забаранілі дакладна не за апісанне пачатку ВАВ - каб уся кніга была ў такім духе зроблена, яе аўтары на прэмію "За духоўнае адраджэнне" былі б намінаваныя - бо там чыстая савецкая прапаганда насуперак фактам. За што забаранілі - чытайце артыкул вышэй.
Алесь Беларус напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 21:28
Па спасылцы выдала 404 Not Found. Добра што я яе раней спампавау.
пфф напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 21:42
"404 Старонка не знойдзена Нажаль, старонка, якую вы запыталі, не існуе. Паспрабуйце пачаць навігацыю з галоўнай старонкі." http://m.nn.by/?c=error-404&lang=be --------- аааа!!!!... дайце яшчэ раз спасылку, каліласка! правароніў навіну :((
пфф напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 21:54
"Гродназнаўства" - дапаможнік для студэнтаў http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/141775-319411.pdf ------------- "Гродназнаўства" http:http://kamunikat.org/k_geografia.html?pub_start=10&lang=PL&pubid=22423//kamunikat.org/download.php?item=22423-1.pdf&pubref=22423
Вожыкi напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 22:18
Дзякуй! Цiкава будзе пачытаць.
пфф напiсаў(ла) 12 кастрычнiка 2012 у 23:15
http://kamunikat.org/k_geografia.html?pub_start=10&lang=PL&pubid=22423 ------------- крыва спасылку даў..
Андрэй напiсаў(ла) 13 кастрычнiка 2012 у 8:00
Сам факт выдання такой кнігі цікавы. Каб у кожным горадзе перайшлі ад навукавых выданняў да краязнаўча-навуковых, вось былаб карысць. А памылкі іх трэба выправіць (калі ёсць, перыяд ВАВ) . Вось. Вялікі дзякуй!
гарадзенец напiсаў(ла) 13 кастрычнiка 2012 у 12:03
У кнізе няма тэкстаў пра Вялікую Айчынную вайну. Ёсць параграф "Гродна ў часы Другой Сусветнай вайны (1939-1945)". А гэта, як кажуць нават у нашым горадзе, дзве істотныя розніцы.
Алексей напiсаў(ла) 13 кастрычнiка 2012 у 12:35
хотелось бы поблагодарить всех тех, кто запретил эту чудесную книгу. без них я бы никогда её не скачал и не прочитал.
між іншым напiсаў(ла) 13 кастрычнiка 2012 у 19:57
гарадзенец Ну так! Гэта ж нікому не вядомы прахвесар гісторыі Каралёў угледзіў там тое, што не разгледзілі іншыя. І ўжо выставіў адзнаку - жудасна! Справа гігіных, якіх у нас легіён, жывая!!! А ўвогуле ніякай Велікой Оцечественной вайны ніколі не існавала. Калі дзве пачвары, паразумеўшыся, пачалі ўсяленскі пажар, а потым адна пачвара кінулася на другую пачвару, а тая апошняя з усіх намаганьняў жрала першую пачвару, - дык які разумны чалавек скажа, што былі дзве вайны? Савецкія фальсіфікатары і гігіны-каралёвы з безьліччу іншых хлусаў. Была адна - пачварная вайна, і ня мае значэньня, хто каго жраў, каб дажраць. Абедзве пачвары - фашыстоўскія.
Юлій Каралёў напiсаў(ла) 13 кастрычнiка 2012 у 21:35
Між іншаму. Гаворка ўсяго толькі пра факталагічныя памылкі і не адпавядаючае гістарычнай рэчаіснасці апісанне вайсковых дзеянняў у раёне Горадні у перыяд з 22 па 27 чэрвеня 1941 года. Апісанне, падкрэслю, зробленае ў горшых традыцыях савецкай гісторыяграфіі. Эпітэт "жудасны" датычыцца толькі гэтых параграфаў. Калі гэта, як піша НН, "грунтоўнае" выданне, то маё пытаньне было простае: ці дапушчальныя ў такіх (кампілятыўных і арыентаваных на шырокую чытацкую аўдыторыю) працах хібы такого кшталту? З Вашых эмацыйных пасажаў зразумела, што Вы лічыце гэта дапушчальным. Дзякуй.
Чарнякевіч Андрэй напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 0:01
to Юлій Каралёў Шаноўны, ці б вы былі так ласкавы, каб канкрэтна ўзгадаць тыя самыя "жудасныя памылкі". Хаця б для таго, каб іх, у будучым, выправіць... Што тычыцца асабіста мяне, дык сёння сваю частку кнігі -перыяд з 1919 па 1939 г. я б грунтоўна пераапрацаваў, бо рукапіс "ляжаў" у выдавецтве на працягу амаль пяці год. Ды, наогул, гэта быў падобны першы досвед працы над падручнікам па лакальнай гісторыі.
Мiхась Злоцкi напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 10:57
Дзякуй вялiкi рэдакцыi! Яшчэ раз упэунiваюся, якая гэта магутная рэч - iнтэрнэт. Бачыце, зараз атрымлiваецца так, што забарона на кнiгу - цалкавiтае глупства. Гэта тое самае, што забараняць слова. Трываласьцi спадару Чарнякевiчу! А тыварышам з кегебе парада: ды не мардуйцеся вы, забароньце адразу мову. Цi так - ужыванне слоу ва усялякай форме. Усе будуць маучаць, нiхто нiчога не будзе пiсаць. Вось тады спакой настане. Як на могiлках. I вам працы менш.
Юлій Каралёў напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 12:16
Паважаны сп. Чарнякевіч, сапраўды спадзяюся, што новыя выданні ў "Горадназнаўства" будуць. Зычу Вам трываласці і пераадолення сеняшніх турботаў. Мая крытыка асобнага ды, як я падкрэсліваў, і не самага істотнага падзелу кнігі - можа і не вельмі паліткарэктная ў святле цкавання Вас і Вашых калегаў - бачыцца мне апраўданай, бо тычыцца ня Вас, а зместу кнігі. Менавіта праз такую крытыку і абмеркаванне хібаў толькі і магчымы нейкі прагрэс. Фармат каментаў да гэтага артыкула ня вельмі зручны для дыскусіі, таму калі Вам сапраўды цікавая мая крытыка, прапаноўваю наступнае: я дашлю Вам яе на Ваш мэйл, а Вы самі вырашыце, што з гэтым рабіць - кінуць у сметніцу, прыняць да ведама пры наступным выданні, ці зрабіць яе публічнай і паказаць (праз асобны допіс у НН ці ў Архэ), што крытыка ўсялякіх там прахвесараў Каралёвых няслушная. У любым выпадку, мая крытыка тычылася толькі некалькіх старонак, а не ўсёй кнігі, як гэта ўспрымаецца некаторымі каментатарамі тут. Посьпехаў Вам.
Чарнякевіч Андрэй напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 14:38
to Юлій Каралёў Магу Вам толькі падзякваць. Крытыкі ніколе не баяўся - гэта балюча, але не смяротна. Куды горш для даследчыка абыякавасць. Як ужо і казаў раней - памылкі трэба выпраўляць. Тым больш у падручніках. Мой адрас: jendrus@tut.by
Rumm напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 18:47
Сп. Юры Каралёў, Паколькі змест, у прыватнасці, пераграфаў пра сусветныя войны мае, то быў бы рады, калі б Вы даслалі свае заўвагі мне, З павагай? Віталь Карнялюк. Адрас - zrymljowa@mail.ru
Almer напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 20:20
Уже набила оскомину фото т.н. "Голубой дивизии" на мосту в Гродно, во первых дивизия шла через Литву, во вторых ответственный за фотографии и подписи не удосужился глянуть хотя бы в Вики когда была образована дивизия и она никак не могла быть в июне в Гродно. http://ru.wikipedia.org/wiki/%C3%EE%EB%F3%E1%E0%FF_%E4%E8%E2%E8%E7%E8%FF На основании чего сделали подпись к фото? Но целом хочу сказать как гродненец, книга просто супер! Авторы молодцы!
Юлій Каралёў напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 20:55
Паважаныя сп. Чарнякевіч і сп. Карнялюк, даслаў заўвагі на Вашыя мэйлы, але атрымаў адказ пра delivery error у абодвух выпадках. Ці можа дайшлі?
між іншым напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 21:13
"Колькасць памылак, недакладнасцяў і літаральна казачных пасажаў проста жудасная". - "Мая крытыка асобнага ды, як я падкрэсліваў, і не самага істотнага падзелу кнігі - можа і не вельмі паліткарэктная". Калі гэта пісала адна і тая ж рука (а менавита так трэба разумець каменты ад Каралёва), то ўзнікае лагічнае пытаньне: ці тая рука сябруе з галавой? І вядомы прахвесар мог бы не ў зацішку прыватных размоў, а публічна выказацца на гэты конт. А то абраза публічная і нават першая з каментараў. А эківокі ў прыватным лісьце. Спачатку думайце, што пішаце, прахвесар, а потым ужо адвешвайце запозненыя рэверансы.
дывізія напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 21:20
Almer Дык а ў чым праблема з "Блакітнай дывізіяй"? Здымак гарадзенскі. Дывізія створана ў чэрвені 1941 года, у Гродна яна была ў жніўні. Тое што была - бясспрэчна. Ёсць нават падрабязныя успаміны жыхароў прылеглай да Гродна Жытомлі якраз пра гішпанцаў.
Юлій Каралёў напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 21:47
Між іншаму. Вы правыя. Трэба было выказаць заўвагі прыватна з самага пачатку. Я даслаў мае заўвагі аўтарам, але зараз шкадую пра залішнюю эмацыйнасць майго першага допіса. Разгойдваць дыскусію вакол хібаў у вельмі вузкім аспекце "Горадназнаўства" не хачу, таму што гэта будзе ў любым выпадку ўспрымацца як атака на кнігу і яе аўтараў у цэлым. Прабачаюся, мае рукі не сябруюць з галавой, Прахвесар пачынае думаць, а пісаць потым. ЗЫ Сіняя дывізія такі праходзіла праз Горадню ў жніўні 1941-га.
Чарнкевіч Андрэй напiсаў(ла) 14 кастрычнiка 2012 у 22:30
Спадзяюся днямі са згоды спадара Юлія ды рэдакцыі НН размясціць ягоный допіс з заўвагамі адносна тэкста "Гродназнаўства", прысвечанага падзеям лета 1941 г. Чакаем на працяг дыскусіі ў больш шырокім дыёпазоне - што і як варта пісаць у падручніках, асабліва - па лакальнай гісторыі, з тым, каб яны яшчэ і патрапілі ў школы...
Rumm напiсаў(ла) 15 кастрычнiка 2012 у 7:48
Паважаны сп. Юлій Каралёў. Нажаль, спяшаючыся паблытаў свой адрас . Правільны - zrumljowa@ mail.ru. Даруйце, і чакаю Вашых заўваг. В.К.
110136 напiсаў(ла) 15 кастрычнiка 2012 у 14:30
Прочитал про 1939год.Никогда так не писали в учебниках об оккупации зап.Беларуси.Близко к обьективному описанию событий.Спасибо кгб за запрет на информацию. ...Гродно великолепный город. ...Мало про роль "нашего дорогого тнп" в истории Гродно и РБ - поэтому и запретили учебник.Где цитаты из выступлений? Где подчеркивается его роль в развитии и укреплении?
горадня напiсаў(ла) 15 кастрычнiка 2012 у 15:53
Чарнкевіч Андрэй "... Чакаем на працяг дыскусіі ў больш шырокім дыёпазоне - што і як варта пісаць у падручніках, асабліва - па лакальнай гісторыі, з тым, каб яны яшчэ і патрапілі ў школы..." Андрэй, ну як пісаць? Так як Вы з калегамі ў свой час напісалі дапаможнік "Гродназнаўства" - "для гарвыканкама", як Вы любіце казаць. Гэтая кніга выйшла рашэннем рэктара ўніверсітэта і гарадскіх ўладаў. З поўным шанаваннем расійскай улады на беларускіх землях, з кандовай падачай нацыянальна-вызвольных паўстанняў, з амаль поўным ігнараваннем беларускага руху ва ўсе часы, з вялікай айчынннай вайной, з абсалютным прыманнем "дасягненняў" савецкага часу, з тым, што незалежнасць звалілася нам галаву, а ўлада ляжала пад нагамі ў гразі і г.д. і т.п. Гэта гарантыя, што вас надрукуюць, выдадуць і прэмію "за духоўнае адраджэнне дадуць". І менавіта такія падручнікі патрапяць у школы, калі Вас гэта цікавіць. Не так важна, якія падручнікі ў сённяшніх школах, важна, якія настаўнікі, чаму яны вучаць, на якія кнігі спасылаюцца, якія прыклады з гісторыі прыводзяць, якіх герояў заклікаюць шанаваць. Спыніцеся баяцца! Зрабілі добрую работу і не сцыце, раней трэба было. Сёння Вы і аўтары Гродназнаўства - вядомыя гісторыі, якія напісалі гісторыю, а не цемрашалы.
Чарнякевич Андрэй напiсаў(ла) 15 кастрычнiка 2012 у 21:44
to Горадня "Зрабілі добрую работу і не сцыце..." - Яскравы прыклад ваяўнічага інфантылізму.
ostroga напiсаў(ла) 15 кастрычнiка 2012 у 23:23
Прачытаў допіс Горадні. Такое ўражанне, што ён сам толькі што скончыў пісаць Апакаліпсіс і пакуль не астыла пяро, сёе-тое адзначыў пра нейкую кніжыцу. Вам бы не каменты пісаць, Горадня, а апостальскія пасланні.
Пашка напiсаў(ла) 16 кастрычнiка 2012 у 11:26
Дзякуй за магчымасьць спампаваць!
кот напiсаў(ла) 16 кастрычнiка 2012 у 12:45
НН! Дзякуй вам за тое, што выклалі гэтую кнігу! Кніга незвычайная! Прачытала першыя 10 старонак - я думаю, што калі б мяне ў школе гэтаму навучалі - мне было б цікавей хадзіць па сваёй Гародні. Мяркую, што павінны быць не толькі Гродназнаўства, але і Брэстазнаўства і Іншыягарадызнаўства. Бо, як мне падаецца, абсалютная большасць жыхароў не ведаюць гісторыі сваіх гарадоў. Сорамна за людзей, калі я прыязжаю да іх гарадоў, яны не могуць адказаць, дзе тут што знаходзіцца, ці чаму менавіта так называецца. ПС мне пашанцавала, што ў мяне быў такі настаўнік Алесь Петровіч Госцеў. Я ганаруся гэтым! Таксама дзякуй усім аўтарам гэтае цудаўнае кнігі!
Андрэй Гародня напiсаў(ла) 17 кастрычнiка 2012 у 12:17
Дзякуй вялікі !!! спампаваў =) ...
любіцель Гродна напiсаў(ла) 20 кастрычнiка 2012 у 14:16
Я чуў, што кнігу забаранілі за тое, што ў ёй быў здымак - пайменны спіс галасавання з нагоды дэкларацыі незалежнасці Беларусі, і там ёсць імя Лукашэнкі. І пазнака, што ён на галасаванні адсутнічаў. Вось гэта галоўная прычына.
дзядзька by напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 11:56
Галоўная прычына - старонка 317. Мо і ня трэ было варушыць кубло ? А Кніга і яе змест - дастойныя! Каб у такім кірунку цэлую серыю распрацаваць, накшталт "Памяці".
Было б супер напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 13:06
дзядзька by напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 11:56 Галоўная прычына - старонка 317. Мо і ня трэ было варушыць кубло ? А Кніга і яе змест - дастойныя! Каб у такім кірунку цэлую серыю распрацаваць, накшталт "Памяці"
Навуковец напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 16:50
Я напрыклад спецыяльна выкарыстаў цытаты з "Гродназнаўства" ў сваёй навуковай працы. Зрабіў гэта ў знак пратэсту, бо лічу звальненне Чарнякевіча дзікунствам. Далоў чыноўнікаў самадураў! Далоў антыбеларускую дыктатуру! Жыве Беларусь! Жыве Гродназнаўства! Жыве Чарнякевіч!
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Абмеркаванні

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

21.05 НБ РБ
USD 8650
EUR 11120
RUB 276

PDF-версія

21
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY