З закрыццём пасольства Беларусі ў Швецыі беларускім дыппрадстаўніцтвам у сумежных краінах даручана аказваць усялякае садзеяннебеларуска-шведскім кантактам. Пра гэта паведаміўпрэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 11 кастрычніка, адказваючы на пытанне аб тым, як ажыццяўляецца ўзаемадзеянне краін па консульскіх пытаннях.
Пасольства Швецыі ў Мінску 30 жніўня поўнасцю спыніла працу. Шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь, як таго запатрабавалі беларускія ўлады. Аналагічныя дзеянні былі ажыццёўленыя і беларускім бокам. Указ аб вызваленні ад пасады пасла Беларусі ў Швецыі Андрэя Грынкевіча быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 23 жніўня.
«Грамадзяне Швецыі могуць звяртацца ў любыя консульскія ўстановы Беларусі ў сумежных краінах, — паведаміў Савіных. — Для іх таксама адкрыта магчымасць атрымання віз непасрэдна ў аэрапорце, як для грамадзян краін, дзе адсутнічаюць беларускія дыпламатычныя ўстановы».
Паводле яго слоў, «падрабязная інфармацыя пра консульскае абслугоўванне шведскіх грамадзян размешчана на сайце беларускага пасольства ў Швецыі, які працягвае функцыянаваць».
«Мы ведаем, што вялікая колькасць кантактаў рэалізуецца па лініі розных грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў. Нашым пасольствам у сумежных краінах даручана аказваць гэтым кантактам усялякае садзеянне. Але многія кантакты цяпер рэалізуюцца па прамых сувязях», — паведаміў
8 жніўня МЗС Беларусі абвясціў пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме і рэкамендаваў шведскаму боку да 30 жніўня адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска.