Цаны некаторых беларускіх лекаў вырасце больш чым удвая. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, дырэктар Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Генадзь Гадавальнікаў.

«Будзе павышэнне цэнаў на 33 найменні айчынных лекаў.
Падаражэнне ў 2–3 разы чакае ўсяго некалькі лекаў. Астатнія лекавыя сродкі падаражэюць нязначна: на нейкія цэны паднімуцца на 1%, нешта падаражэе на 5%, на 7% і гэтак далей. Пры гэтым трэба ўлічыць, што лекі масавага попыту ў нас вельмі танныя», — сказаў ён.
У Беларусі ў пералік лекавых сродкаў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, уваходзіць 161 найменне.
Дырэктар Дэпартамента фармпрамысловасці адзначыў, што заводы, можа, і хочуць падняць цэны на гэтыя лекі, але не могуць, бо іх рэгулюе Міністэрства аховы здароўя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?