Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў упраўленняў унутраных спраў Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў.
Адпаведныя ўказы ён падпісаў 11 кастрычніка.

Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама прызначаны палкоўнік міліцыі Віктар Сянько.

Генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц вызвалены ад пасады начальніка УУС Мінскага аблвыканкама і прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама прызначаны генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі, які вызвалены ад пасады начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?