У бюлетэнях ёсьць выразная альтэрнатыва, але ўсіх цікавіць толькі адно: колькі людзей зьбярэцца ў цэнтры сталіцы.

Прэзыдэнцкія выбары-2006 вылучае масавае нявер’е ў справядлівасьць падліку галасоў. Выбарам папярэднічаюць маштабныя прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў і іншыя сілавыя акцыі ўладаў. Палітычная пасіўнасьць у сталіцы кантрастуе зь неспадзяванай палітычнай актыўнасьцю ў многіх рэгіёнах. Супраціўленьне аўтарытарнаму рэжыму — мацнейшае, чым можна было чакаць, — падточвае яго ідэалягічныя асновы. Рэпрэсіі выклікаюць ланцуговую рэакцыю грамадзянскай салідарнасьці. На шыі прэсы сьціснулася пятля, а роля Інтэрнэту як сродка масавай інфармацыі ўзрасла. Пра гэта і іншае паведамляе сёньняшні нумар “НН”, амаль усю плошчу якога займае перадвыбарная хроніка.

На сайце “НН” навіны і камэнтары на тэму выбараў зь серады выстаўляюцца ў рэжыме он-лайн. Гэта дае вам магчымасьць сачыць за выбарамі праз “НН”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0