Кампанія расійскага алігарха Міхаіла Гуцарыева пачне будаўніцтва ў Беларусі калійнага комплексу праектнай магутнасцю 1,8 млн. тон калію ў год у сакавіку 2013 года.

Паводле слоў Гуцарыева, будаўніцтва шахты зойме тры гады, інвестарам апрача яго выступіць адзін з расійскіх банкаў.
«Лічбы семдзесят на трыццаць. Трыццаць працэнтаў мы даем — там прыблізна 500 млн. долараў. І паўтара мільярда — мільярд трыста дае банк: ці ён [„Ашчадбанк“], ці іншыя банкі», — сказаў бізнесмен.

Кіраўнік Сбербанка Герман Грэф заяўляў, што найбуйнейшы расійскі банк гатовы фінансаваць гэты праект па стварэнні ў Беларусі вытворчасці калійных угнаенняў.

***

У кастрычніку 2011 года брытанская кампанія GCM Global Energy Plc, звязаная з Гуцарыевым, падпісала пагадненне з урадам Беларусі аб будаўніцтве горна-абагачальнага комплексу па вытворчасці калійных угнаенняў з аб’ёмам інвестыцый не менш як 1,5 млрд. долараў. Зыходзячы з названых 11 кастрычніка Гуцарыевым лічбаў, інвестыцыі могуць дасягнуць 1,8–2 млрд. долараў.

Інвестыцыйны праект прадугледжвае стварэнне ў Мінскай вобласці вытворчасці калійных угнаенняў з выкарыстаннем у якасці сыравіннай базы Нежынскага, Смоладскага і Любанскага ўчасткаў Старобінскага радовішча калійных соляў. Прамысловыя запасы толькі Нежынскага ўчастка, які перадаецца інвестару, складаюць 750 млн. тон сырых соляў.

Абумоўленая ў інвестыцыйным дагаворы праектная магутнасць комплексу — не менш як 1,1 млн. тон хлорыстага калію ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?