Нацыяналізацыя кандытарскай галіны пагоршыць інвестыцыйную рэпутацыю краіны.

Нацыяналізацыя кандытарскай галіны пагоршыць інвестыцыйную рэпутацыю краіны.

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся ліквідаваць назіральныя рады на СП ААТ «Спартак» і СААТ «Камунарка». Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на нарадзе па пытанні развіцця кандытарскай галіны.

Паводле слоў Лукашэнкі, ён даручаў вельмі сур’ёзна прааналізаваць усе, што адбывалася на гэтых прадпрыемствах, пачынаючы з савецкіх часоў: як яны прыватызаваліся, да каго яны трапілі ў рукі, як ацэньваліся, — і прыняць рашэнне ў судзе.

«Суд прыняў рашэнне. Рашэнне суда не выканаў хто? Назіральныя рады. З заўтрашняга дня назіральныя рады ліквідаваць, — распарадзіўся Аляксандр Лукашэнка. — Рашэнні суда безумоўна павінны выконвацца, а потым вы маеце права іх абскардзіць».
Маё рашэнне адназначнае, нягледзячы ні на якіх інвестараў і інвестыцыйны клімат. Таму з заўтрашняга дня прадпрыемствы павінны функцыянаваць так, як раней.
Я пакуль яшчэ не кажу пра долі акцый, працэнты, фундатараў — я проста пакуль кажу пра кіраванне прадпрыемствамі. З заўтрашняга дня кіраўнікі прадпрыемстваў прымаюць рашэнне аднаасобна, як дзяржпрадпрыемствы, забыўшыся пра тое, што ў іх калісьці была назіральная рада. Асуджаць мяне ці ўхваляць — гэта ўжо справа густу «, — заявіў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама растлумачыў некаторыя прычыны, па якіх у тым ліку спатрэбілася правядзенне нарады на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
«Па-першае, як з боку акцыянераў, так і органаў улады занадта часта падымалася на ўзроўні прэзідэнта пытанне пра будучыню „Камунаркі“ і „Спартака“, як і ўсёй кандытарскай прамысловасці. Была дадзена маса даручэнняў для таго, каб тут быў наведзены парадак» , — адзначыў Лукашэнка.
«Зусім нядаўна мне, можна сказаць, падкінулі яшчэ адзін ліст, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У гэтым лісце піша чалавек аб тым, што чыноўнікі замест таго, каб дапамагаць, хочуць прадаць фабрыкі, улічваючы асабісты інтарэс. Хацеў бы, каб мне сёння растлумачылі, што гэта за чыноўнікі, якія хацелі прадаць «Спартак» і «Камунарку», улічваючы асабістыя інтарэсы «.

Як адзначыў Лукашэнка, у тым ліку ў лісце гаварылася, што дадзеная сітуацыя можа тым ці іншым чынам адбіцца на інвестыцыйным клімаце ў Беларусі. „Гэты шантаж мне не новы. Інвестыцыйны клімат мяне, вядома, турбуе, але не за кошт дзяржавы і беларускага народа. Гэта трэба памятаць заўсёды і ўсім, хто звяртаецца да мяне“, — падкрэсліў ён.

Гаворачы ў цэлым аб прадпрыемствах „Камунарка“ і „Спартак“, Аляксандр Лукашэнка сказаў: „Ад іх мы заўсёды чакаем і чакалі значнага экспарту нашай прадукцыі і скарачэння імпарту.
Як мяне праінфармавалі, пакуль складаецца адмоўнае сальда па знешнегандлёвых аперацыях — імпарт перавышае экспарт. Гэта нікуды не гадзіцца“.
„Камунарка“, „Спартак“ і аналагічныя прадпрыемствы — гэта народныя прадпрыемствы, і гэта прадпрыемства для дзяцей. Гэтым усё сказана,
— падкрэсліў Лукашэнка.
— Колькі б ні каштавалі нашы кандытарскія вырабы, бацька і маці ўсё роўна для дзіцяці іх купяць.
А значыць, гэта стратэгічныя прадпрыемствы, яны будуць заўсёды (не нашы, беларускія, значыць, замежнікі іх будуць трымаць), як прадпрыемствы па вытворчасці малака, мяса, абутку, адзення».
«Паўстае пытанне: навошта ж трэба было ў свой час іх прыватызаваць, падзяліць,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Добра, 15–20 гадоў таму была іншая палітыка, сфармаваная да таго, каб усе раздаць. Раздалі пенсіянерам, фізічным асобам, работнікам прадпрыемстваў, ацанілі па мінімуму.
А потым дзялкі нашы, суседніх і далёкіх дзяржаў, вобразна кажучы, за бутэльку скупілі гэтыя акцыі і сталі гаспадарамі прадпрыемстваў».

«Вось да чаго прывяла такая прыватызацыя і чаму я заўсёды вельмі акуратна і асцярожна да яе стаўлюся», — заўважыў Лукашэнка.

«Запомніце, у нас такія прадпрыемствы ніколі немагчыма будзе прыватызаваць без згоды прэзідэнта. Запомніце гэта раз і назаўсёды.
Таму пісаць пра тое, што нейкія там чыноўнікі ў асабістых мэтах нешта хочуць… Хацець нікому не шкодна. Хай хочуць — гэта не забараняецца. У нас іншых прадпрыемстваў такіх няма. Гэта нашы флагманы ў гэтай сферы», — дадаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?