Восьмай мовай вяшчання радыё «Беларусь» у 2013 годзе стане кітайская.

Цяпер станцыя з паўвекавой гісторыяй вядзе вяшчанне на сямі мовах. Радыё «Беларусь» на кароткіх і сярэдніх частотах прымаюць больш як у 20 краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Першапачаткова перадачы выходзілі толькі на беларускай мове. З 1985 года пачалося вяшчанне на нямецкай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года пачалося вяшчанне на польскай мове, а з 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах.

Вяшчальная сетка радыё сёння — гэта 16 гадзін эфірнага вяшчання на сямі мовах, а таксама 10 гадзін інтэрнэт-вяшчання ў рэжыме рэальнага часу на англійскай мове штодзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?