Нерухомасць99

Мінск зараз будзе пашырацца на ўсход

У Мінску ў бліжэйшы час будуць будаваць жыллё за межамі МКАД ва ўсходнім сектары.
Аб гэтым паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у ходзе жывой лініі ў газеце «Рэспубліка».

Для Мінска існуе чатыры планіровачныя паясы.

Першы ўключае цэнтральную частку горада і абмяжоўваецца першым транспартным кальцом, другі — ад першага да другога транспартнага кальца. Трэці пояс займае тэрыторыю ад другога транспартнага кальца да МКАД, а чацвёрты — ад кальцавой да мяжы перспектыўнай гарадской лініі. Акрамя таго, асваенне тэрыторый пад жыллёвае будаўніцтва прадугледжвае сем сектараў: паўночна-ўсходні, усходні, паўднёва-ўсходні, паўднёвы, паўднёва-заходні, заходні і паўночна-заходні. «Пакуль для жыллёвага будаўніцтва завяршаецца асваенне тэрыторый існуючай жылой забудовы, што рэканструююцца і ўшчыльняюцца, тэрыторый новых жылых раёнаў, якія размешчаны ў першым, другім і трэцім поясе. Але ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 2012 года нумар 141 у гарадскую мяжу Мінска ўключана тэрыторыя агульнай плошчай 4 тыс.га з зямель Мінскага раёна. Такім чынам, у бліжэйшы час жыллёвае будаўніцтва будзе праводзіцца за межамі МКАД ва ўсходнім сектары», — паведаміў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Калінін адзначыў, што эфектыўнае кіраванне тэрытарыяльным развіццём населеных пунктаў краіны ў сучасных дынамічных сацыяльных, эканамічных і тэхналагічных умовах павінна ажыццяўляцца на аснове горадабудаўнічых праектаў. Генеральным планам па развіццю Мінска прадугледжаны тэрытарыяльны рост сталіцы. Калі ў 2006 годзе яна займала 30,6 тыс.га, то да 2015 года дарасце да 34 тыс.га, а да 2030-га — да 54,2 тыс.га, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра.-

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць