Беларусь і Расія працягваюць кансультацыі па ўрэгуляванні пытання вытворчасці і экспарту растваральнікаў і разбаўляльнікаў, паведаміў член калегіі (міністр па гандлі) Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў 12 кастрычніка ў Мінску.

Ён адзначыў, што на пасяджэнні Савета ЕЭК у пятніцу гэтае пытанне не абмяркоўвалася, дадаўшы, што гэта «сапраўды пытанне двухбаковае, па якім яшчэ праходзяць кансультацыі».

Сляпнёў таксама паведаміў, што рашэнні, якія тычацца кампетэнцыі ЕЭК у частцы фарміравання нарматыўна-прававой базы, якая ўлічвае пытанні па пэўных групах тавараў, ужо падрыхтаваны. «Астатняе адносіцца да кампетэнцыі дзвюх краін», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?