Актывістаў моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеева суд Партызанскага раёна Мінскуа прызнаў вінаватымі ў дробным хуліганстве.

Суддзя Партызанскага раёна Мінска Маргарыта Шаграй пакарала актывістаў моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеева пяццю суткамі адміністрацыйнага арышту. Хлопцаў звінавацілі ў дробным хуліганстве ў адпаведнасці з артыкулам 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу. Напярэдадні Алег Корбан і Уладзімір Сяргееў правялі акцыю супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачанні.

Нагадаем, што ў чацвер актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачанні. Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадскі Вал тэлевізар з выявай лагатыпу Першага беларускага тэлеканалу і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?