Эканоміка103103

Уладальнік «Спартака» і «Камунаркі» Марат Новікаў: «Такога няма нават у Венесуэле і на Кубе»

Бізнэсоўца шакаваны, што ягоны бізнэс забралі нават не ўказам кіраўніка дзяржавы, а проста пасля яго словаў.

Марат Новікаў, акцыянер ААТ «Камунарка» і ААТ «Спартак», выказаў шкадаванне аб рашэнні, прынятым прэзідэнтам Беларусі 12 кастрычніка на нарадзе па пытаннях развіцця кандытарскай галіны краіны.

«Я шкадую, таму што трэцяя частка майго працоўнага жыцця ўкладзеная ў гэтыя фабрыкі. А можа, нават і ўсё. Не ведаю, хай яны працуюць. Я людзей шкадую, люблю людзей, там добрыя людзі працуюць. Але я не думаю, што будзе захавана тое, што мы рабілі «, — сказаў М. Новікаў.

Паводле словаў Новікава,

ён нават у самым дрэнным варыянце развіцця падзей не меркаваў, што справа можа скончыцца такім чынам. Як адзначыў М. Новікаў, такога няма «нават у Венесуэле, на Кубе».

«Калі ўзважыць усё, што сёння адбываецца на рынку, то сёння імёны „Спартака“ і Марата, „Камунаркі“ і Марата ведае ўвесь свет», — сказаў ён.

Паводле словаў Новікава,

яго доля ў акцыянерным капітале «Спартака» на сёння складае 54%, у «Камунарцы» — 34%.

«Мы стварылі сумеснае прадпрыемства. Мелі мы рацыю ці не мелі,

але як можна нават не указам прэзідэнта, а проста сказаць — і ўсё?
Я паважаю Аляксандра Рыгоравіча, паважаю яго пасаду, схіляюся перад тым, што ён такі дзейсны.
Але як можна браць на сябе такую адказнасць — знішчыць сумеснае прадпрыемства, знішчыць назіральную раду.
Я разумею, яго не цікавіць інвестыцыйны клімат. Я разумею, што гэты форум (VII Беларускі інвестыцыйны форум, які павінен прайсці ў Мінску 15–16 лістапада 2012 года), я не ведаю, для каго ён створаны і хто яго стварае», — сказаў М. Новікаў.

Сёлета Новікаў чакае, што «Спартак» атрымае больш за $15 мільёнаў прыбытку, «Камунарка» — $12–13 мільёнаў.
Ён падкрэсліў, што калі б былі «злачынства і непразрыстыя інвестары, то, вядома ж, гэтых прыбыткаў б не было «. Ён адзначыў, што, наадварот, прадпрыемствы нарошчвалі прыбыткі і зарплаты, і сярэдняя зарплата на іх перавысіла $600.

У бліжэйшы час, па інфармацыі М. Новікава, могуць адбыцца змены ў кіраўніцтве, як ААТ «Камунарка», так і ААТ «Спартак». «Ужо ў 15.30 на „Камунарцы“ сабралі не акцыянераў, а работнікаў. І прадстаўляюць Данчанку дырэктарам фабрыкі», — сказаў М. Новікаў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у

Гомельскі аблвыканкам выклікана гендырэктар ААТ «Спартак» Алеся Самсонава. «Я думаю, што будзе таксама пісаць заяву, і ў панядзелак будуць прадстаўляць новага дырэктара», —
заявіў Новікаў.

Бізнесмен не думае, што пасля скасавання назіральных радаў і замены менеджменту абедзвюх кампаній, «будзе захавана тое, што мы рабілі». Новікаў падкрэсліў, што ў дадзенай сітуацыі ўзрадуюцца канкурэнты — «будзе рады Roshen, што знішчылі такога сур’ёзнага канкурэнта».

Па словах М. Новікава, сам ён настолькі стаміўся, што яго нават «вынік не хвалюе».

Каментары103

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць