Паводле дадзеных на 1 кастрычніка, аб’ём шырокай грашовай масы дасягнуў 151 трыльёна рублёў.Са студзеня да канца верасня гэты паказчык вырас больш чым на 35%, у абсалютных лічбах — на 40 трыльёнаў рублёў. Пра гэта паведамляе Нацбанк.
Паводле звестак ведамства, на 1 кастрычніка наяўных грошай у абароце было амаль 10 трыльёнаў 500 мільярдаў рублёў.
Рост ад пачатку 2012 году — на 55,5%.