Менеджар велагонкі «Тур дэ Франс» Крысціян Прудом выступіў супраць перадачы сямі чэмпіёнскіх тытулаў дыскваліфікаванага амерыканскага спартоўца Лэнса Армстронга яго супернікам.
На думку Прудома, допінгавы скандал з удзелам Армстранга ўжо і так нанёс велізарны ўрон рэпутацыі гонкі.
Армстранг, што перамагаў на гонках «Тур дэ Франс» з 1999 па 2005 гады, быў пажыццёва адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах і пазбаўлены ўсіх чэмпіёнскіх тытулаў.
Антыдопінгавае агенцтва ЗША раней абвінаваціла каманду раварыста ва ўжыванні стымулятараў па самай «складанай і прафесійнай праграме» за ўсю гісторыю спорту.
0
0
0
0
0
0